Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Рэгiёна

13 лютага 2018

Семінары па растлумачэнні норм дэкрэта нумар 7 у будаўніцтве пройдуць у лютым ва ўсіх абласцях Беларусі

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва сумесна з аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам правядзе ў лютым семінары па растлумачэнні норм дэкрэта нумар 7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінбудархітэктуры.

"У час сустрэч усім зацікаўленым прадстаўнікам бізнес-супольнасцей будуць дадзены растлумачэнні новаўвядзенняў, якія датычацца сферы будаўніцтва. Сярод галоўных новаўвядзенняў - спрашчэнне працэдуры закупак і правядзення экспертызы", - растлумачылі ў прэс-службе.

У Брэсцкай вобласці семінар запланаваны на 13 лютага, у Гродзенскай вобласці - на 14 лютага, у Гомельскай - на 16 лютага, у Віцебскай - на 20 лютага, у Магілёўскай - на 21 лютага. У Мінску семінар пройдзе 26 лютага.-0-

Навіны Беларусі

Iнтэрнэт - рэсурсы