Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Рэгiёна

26 ліпеня 2018

Першы мільён тон збожжа сабраны ў Беларусі

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы мільён тон збожжа новага ўраджаю сабраны ў Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 25 ліпеня, збожжавыя і зернебабовыя культуры ўбраны з тэрыторыі 367,8 тыс. га, што складае 17,2 працэнта запланаванай плошчы. Усяго па краіне намалочана звыш 1 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 29,2 ц/га. У бягучым годзе масавая ўборка пачалася раней у параўнанні з мінулым годам. У 2017 годзе па стане на 25 ліпеня аграрыі сабралі 200,6 тыс. т збожжа.

Па тэмпах работ лідзіруе Брэсцкая вобласць: там убрана 48,6 працэнта ад плана (163,5 тыс. га). У Гродзенскай вобласці ўбрана 28,7 працэнта плошчаў (94,4 тыс. га), Гомельскай - 13,9 працэнта (45,9 тыс. га), Мінскай - 11,5 працэнта (56,3 тыс. га). У Віцебскай і Магілёўскай абласцях уборка збожжа толькі пачынаецца, там убрана 1,94 працэнта плошчаў (6,39 тыс. га) і 0,36 працэнта (1,17 тыс. га) адпаведна.-0-

Iнтэрнэт - рэсурсы