Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Рэгiёна

26 верасня 2018

Ордэнам Маці ўзнагароджана 131 жыхарка Беларусі

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджана 131 жыхарка Беларусі. Адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці, у тым ліку работніцы сельскагаспадарчых і прамысловых прадпрыемстваў, устаноў культуры і адукацыі, арганізацый аховы здароўя, гандлю, абслугоўвання насельніцтва, хатнія гаспадыні.

Сярод узнагароджаных зубны фельчар Меднаўскай участковай бальніцы ўстановы аховы здароўя "Брэсцкая гарадская бальніца нумар 2" Наталля Гомберг, майстар народных рамёстваў Цэнтра культуры Наваполацка Кацярына Карповіч, настаўнік гімназіі нумар 58 горада Гомеля Ірына Булацкая, брыгадзір малочнатаварнай фермы сельскагаспадарчага прадпрыемства "Галынка" Зэльвенскага раёна Наталля Януль, санітарка Магілёўскай інфекцыйнай бальніцы Наталля Цыбульская, вадзіцель тралейбуса філіяла "Тралейбусны парк нумар 4" прадпрыемства "Мінсктранс" Лілія Качановіч.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI

Iнтэрнэт - рэсурсы