Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Рэгiёна

2 сакавіка 2021

Неабходна цаніць мір і спакой на вуліцах беларускіх гарадоў - Кубракоў

У Магілёўскім інстытуце МУС сёння прайшла сустрэча курсантаў з міністрам унутраных спраў Іванам Кубраковым. Падчас сустрэчы абмяркоўваліся ключавыя аспекты VI Усебеларускага народнага сходу, сітуацыя ў краіне і свеце, узнімаліся пытанні інфармацыйнай бяспекі, патрыятызму, а таксама складанасці і адказнасці работы ў міліцыі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў ВНУ.

Гэта быў першы візіт кіраўніка ведамства ў магілёўскую ВНУ. Ён азнаёміўся з матэрыяльна-тэхнічнай базай вышэйшай навучальнай установы, умовамі навучання і побыту курсантаў, пагутарыў з выкладчыкамі. Іван Кубракоў адказаў на шматлікія пытанні курсантаў - ад грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне і задач, якія стаяць перад органамі ўнутраных спраў, да літаратурных і кінематаграфічных пераваг самога міністра. "Трэба цаніць мір і спакой на вуліцах нашых гарадоў, - падкрэсліў Іван Кубракоў. - Падзеі жніўня - кастрычніка мінулага года паказалі, што такое добра і што такое дрэнна, сталі своеасаблівай лакмусавай паперкай і праверкай на трываласць для нашых супрацоўнікаў. І яны вытрымалі, з гонарам выканаўшы пастаўленую задачу".


Міністр падкрэсліў, што разам з міліцыянерамі служаць іх сем'і. І калі з боку блізкіх ёсць падтрымка і разуменне - гэта дарагога каштуе. Іван Кубракоў заклікаў маладых калег шанаваць традыцыі, закладзеныя папярэднімі пакаленнямі вартавых парадку, прадаўжаць іх справу, цаніць сяброўства, чалавечыя адносіны, клапаціцца аб уласным здароўі. "Каб быць гатовым процістаяць усім выклікам і пагрозам, у тым ліку падтрымліваць добрыя фізічныя кандыцыі", - адзначыў ён.

"Мне пашчасціла стаць удзельнікам усенароднага веча, на якім абмеркавалі асноўныя аспекты жыцця нашага грамадства, намецілі планы на бліжэйшую будучыню. 2020 год паказаў, што мірнае і спакойнае жыццё - самае важнае для ўсіх нас. Працаваць, гадаваць дзяцей, не баяцца за родных і блізкіх, за сваю маёмасць - нармальны стан для любога чалавека. І органы ўнутраных спраў адыгрываюць ключавую ролю ў забеспячэнні грамадскага парадку, з'яўляюцца гарантам бяспекі. Усё гэта я пастараўся расказаць курсантам. Вядома, пагаварылі мы і пра нашы ўнутраныя пытанні, асаблівасці навучання будучых міліцыянераў. Я пастараўся максімальна поўна адказаць на іх пытанні, з цікавасцю выслухаў усе прапановы, якія паступілі", - расказаў міністр.

Іван Кубракоў павіншаваў курсантаў з надыходзячым прафесійным святам, пажадаў ім стаць сапраўднымі прафесіяналамі і шчыра любіць выбраную прафесію. Тады будзе і поспех, і кар'ерны рост, і, галоўнае, павага калег і насельніцтва.-0-


Iнтэрнэт - рэсурсы