Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Рэгiёна

11 сакавіка 2019

На гэтым тыдні ДАІ праводзіць Рэспубліканскую прафілактычную акцыю пад дэвізам " Беражыце дзяцей!"

Дзяржаўтаінспекцыяй у перыяд з 06 па 15 сакавіка бягучага года праводзіцца Рэспубліканская прафілактычная акцыя, мэта якой-папярэджанне выпадкаў дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму.

Паважаныя бацькі!

Вы для дзіцяці заўсёды з'яўляецеся аўтарытэтам і прыкладам у выкананні правілаў. Таму дзіця паводзіць сябе на дарозе сапраўды гэтак жа, як і вы.

Пераходзіце праезную частку з дзецьмі толькі на пешаходных пераходах, пры гэтым трымаеце дзіця за руку і пераканайцеся, што транспарт саступае вам дарогу.

Знаходзячыся на вуліцы, не спяшаецеся, пераходзіце праезную частку мерным крокам. Выходзячы на праезную частку дарогі, спыніце размаўляць-дзіця павінна прывыкнуць, што пры пераходзе дарогі трэба засяродзіцца.

Пры руху ўздоўж дарогі, дзе няма тратуараў, рухайцеся па абочыне, насустрач руху транспарту.

Пры руху ў цёмны час сутак трэба абазначыць сябе і дзіцяці святлоадбіўнымі элементамі, або выкарыстоўваць вопратку са святлоадбівальнымі ўстаўкамі.

Не пакідайце маленькіх дзяцей без нагляду побач з дарогай.

Падчас прагулак з дзецьмі звяртайце іх увагу на працу святлафораў, тлумачце значэнне дарожных знакаў, разметкі, вучыце іх назіраць за дарогай і прадбачыць небяспеку.

Не варта забываць аб бяспецы дзяцей-пасажыраў. Маленькія пасажыры ў бацькоўскіх аўто аказваюцца "закладнікамі" нядбалага стаўлення да іх бяспекі. 

Перавозка дзяцей у легкавым аўтамабілі, абсталяваным рамянямі бяспекі, павінна ажыццяўляцца з выкарыстаннем:

- дзіцячых утрымлівальных прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці – - для дзяцей ва ўзросце да 5-ці гадоў;

- дзіцячых утрымліваючых прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, іншых сродкаў (бустэраў, спецыяльных падушак для сядзення, дадатковых сядзенняў), якія дазваляюць бяспечна прышпіліць дзіця з дапамогай рамянёў бяспекі, прадугледжаных канструкцыяй транспартнага сродку, – для дзяцей ва ўзросце ад 5 да 12-ці гадоў.

Дапускаецца перавозіць дзяцей да 12 гадоў без спецыяльных прылад, калі рост дзіцяці вышэй 150 см, а таксама ў таксі.

Паважаныя бацькі, пастаянна нагадвайце дзецям аб строгім выкананні Правілаў дарожнага руху. Зрабіце ўсё для таго, каб забяспечыць бяспеку нашых дзяцей.

Віктар Дашкевіч,
начальнік АДАІ Шклоўскага РАУС маёр міліцыі.

Iнтэрнэт - рэсурсы