Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Рэгiёна

16 ліпеня 2018

Масавая ўборка збожжавых пачалася ў Беларусі

16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Масавая ўборка збожжавых пачалася ў Беларусі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 16 ліпеня, збожжавыя і зернебабовыя культуры ўбраны са 124,6 тыс. га, што складае 5,9 працэнта запланаванай плошчы. У бягучым годзе масавая ўборка пачалася раней у параўнанні з мінулым годам.

Па тэмпах работ лідзіруе Брэсцкая вобласць: там убрана 20,9 працэнта ад плана (68,7 тыс. га). У Гродзенскай вобласці убрана 7,5 працэнта плошчаў (24,3 тыс. га), Гомельскай - 7,34 працэнта (23,7 тыс. га), Мінскай - 1,6 працэнта (7,78 тыс. га). У Магілёўскай вобласці ўборку толькі пачынаюць: збожжавыя ўбраны на 0,01 працэнта плошчаў (0,04 тыс. га). У Віцебскай вобласці ўборка пачнецца крыху пазней, паколькі ў паўночных раёнах збожжа яшчэ наліваецца.

Усяго па краіне намалочана 333,2 тыс. т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 26,8 ц/га.-0-

Iнтэрнэт - рэсурсы