Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Рэгiёна

23 лістапада 2017

Калектывы з чатырох краін прымуць удзел у тэатральных вечарынах у Краснаполлі


24 лістапада, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. У Краснаполлі 24-26 лістапада пройдзе фестываль аматарскіх тэатраў "Тэатральныя вечарыны-2017" па праекце "Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь", фінансуемым Еўрапейскім саюзам і рэалізуемым праграмай развіцця ААН (ПРААН). Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў райвыканкаме.

На творчых пляцоўках фестывалю выступяць 15 тэатральных калектываў з Беларусі, Расіі, Літвы і Латвіі. Дзетвару на форуме чакаюць казкі, конкурсы і гульнявыя праграмы, а магілёўскі тэатр хадулістаў запрашае на шоу "Вясёлыя волаты". Гаспадары тэатральнага форуму - найстарэйшы ў краіне народны тэатр, якому ў 2018 годзе споўніцца 100 гадоў, прадставіць трагікамедыю "Сабака з залатым зубам".

Гледачоў чакаюць камедыі "Палата бізнес-класа" (Лёзненскі народны тэатр "У пошуку", Беларусь), "Проста Чэхаў" (Гатчынскі народны тэатр-студыя "За вуглом", Расія), новая драма Moscow dreaming (Цэнтр эксперыментальнай рэжысуры БДАМ, Мінск), драма "Март" (Даўгаўпілскі народны тэатр "Шукальнік", Латвія), спектакль "Гудбай, Берлін!" (тэатр-студыя "Галёрка", Екацярынбург, Расія), шоу "Клоўн Лёлік і яго вясёлы аркестр" (тэатр клаўнады "Лёлік", Магілёў) і інш.

У праграме фестывалю таксама майстар-класы рэжысёра расійскага тэатра "Птушка" з Іжэўска Святланы Шанскай і рэжысёра тэатра "Отрада" Святланы Васічкінай (Клайпеда, Літва). Фінальным акордам трохдзённага тэатральнага марафону стане ўрачыстае закрыццё з выступленнем лепшых музычных калектываў і выканаўцаў раёна.

Упершыню фестываль праводзіўся ў 1993 годзе па ініцыятыве заслужанага дзеяча культуры Беларусі, кіраўніка Краснапольскага народнага тэатра Валянціна Ермаловіча.-0-

Навіны Беларусі

Iнтэрнэт - рэсурсы