Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Рэгiёна

17 снежня 2019

Больш як 3,3 тыс. выбарачных праверак запланавана на І паўгоддзе 2020 года

Камітэт дзяржаўнага кантролю сфарміраваў планы выбарачных праверак у абласцях і горадзе Мінску на першае паўгоддзе 2020 года, паведамілі БЕЛТА ў КДК.

Адборам кандыдатаў для выбарачных праверак займаліся 28 дзяржорганаў, якія прааналізавалі 17 485 суб'ектаў. "Па выніках аналізу высокая ступень рызыкі прысвоена 6387 суб'ектам (36,5 працэнта). З іх адабраны суб'екты для правядзення выбарачных праверак", - адзначылі ў кантрольным ведамстве.

Усяго на студзень-чэрвень 2020 года запланаваны 3323 выбарачныя праверкі (як сумесныя, так і асобных ведамстваў), з іх 72 працэнты - наглядныя. Гэта праверкі пытанняў у сферы гарантавання бяспекі жыцця, здароўя грамадзян i навакольнага асяроддзя.

Больш за чвэрць праверак прыпадзе на МНС: ведамства запланавала 947 такіх мерапрыемстваў. Яшчэ 17 працэнтаў праверак запланавана Мінпрацы і сацабароны, 9,9 працэнта - Мінпрыроды, 9,5 працэнта - Дзяржстандартам, 7,4 працэнта - Мінфінам, 6 працэнтаў - МПЗ, 5,7 працэнта - Міністэрствам аховы здароўя, 2,9 працэнта - Камітэтам дзяржаўнага кантролю, 2,7 працэнта - Генеральнай пракуратурай.

У разрэзе рэгіёнаў у лідарах Мінская вобласць, дзе на першае паўгоддзе 2020 года запланавана 558 выбарачных праверак (16,8 працэнта). У Брэсцкай правядуць 544 праверкі (16,4 працэнта), Гомельскай - 518 (15,6 працэнта), Гродзенскай - 477 (14,3 працэнта), Магілёўскай - 452 (13,6 працэнта), Віцебскай вобласці - 425 (12,8 працэнта), а ў Мінску - 349 (10,5 працэнта).

Азнаёміцца з планамі выбарачных праверак можна на сайце КДК.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI

Iнтэрнэт - рэсурсы